На станцыі Магілёў-2 некалькі вагонаў грузавога цягніка сышлі з рэек. Аб гэтым паведамляецца [1] на сайце Магілёўскага абласнога ўпраўлення МНС.
Сёння каля 14:10 паступіла паведамленне аб сходзе з рэек грузавых вагонаў на станцыі Магілёў-2 Магілёўскага аддзялення БЧ. З рэек сышлі тры грузавыя вагоны: адзін з іх быў з бярвёнамі, яшчэ два з цэлюлозай. Вагоны знаходзіліся ў складзе 13-вагоннага грузавога цягніка.
У здарэнні ніхто не пацярпеў. Затрымкі ў руху рухомага складу няма.
Сіламі спецыялістаў БЧ арганізаваны работы па ўстаноўцы грузавых вагонаў на рэйкі з выкарыстаннем аднаўленчага цягніка. Прычыны здарэння ўстанаўліваюцца.
Падраздзяленні МНС не прыцягваліся да работ.
Фота: Магілёўскае абласное ўпраўленне МНС
Спасылкі
[1] https://mogilev.mchs.gov.by/novosti/397656/
[2] https://zviazda.by/be/tags/belarus
[3] https://zviazda.by/be/tags/bch
[4] https://zviazda.by/be/tags/mns
[5] https://zviazda.by/be/tags/zdarenne