У Беларусі на 18 жніўня аб’яўлены аранжавы ўзровень небяспекі з-за спёкі, паведамляе [1] БелТА.
Днём у чацвер, 18 жніўня, у многіх раёнах краіны тэмпература паветра дасягне 27-32 градусаў. Уначы тэмпература складзе ад 15 да 20 градусаў.
У цэлым па Беларусі прагназуецца невялікая воблачнасць, пераважна без ападкаў. Уначы і раніцай месцамі магчымы слабы туман. Вецер чакаецца паўночна-ўсходні, усходні 3-8 м/с.
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/society/view/v-belarusi-iz-za-zhary-na-18-avgusta-objjavlen-oranzhevyj-uroven-opasnosti-519126-2022/
[2] https://zviazda.by/be/tags/belarus
[3] https://zviazda.by/be/tags/nadvore
[4] https://zviazda.by/be/tags/spyakota
[5] https://zviazda.by/be/tags/aranzhavy-uzroven-nebyaspeki