Аб гэтым падчас круглага стала «Маладзёжная палітыка ў Беларусі: асноўныя напрамкі і прыярытэты» паведаміла начальнік упраўлення па справах моладзі Міністэрства адукацыі Таццяна Сіманоўская.
«Міністрам адукацыі Андрэем Іванцом падпісаны загад аб удасканаленні грамадзянска-патрыятычнага выхавання навучэнцаў. У сувязі з гэтым 1 верасня абавязковымі атрыбутамі ўсіх урачыстых мерапрыемстваў у школах, прысвечаных Дню ведаў, будуць дзяржаўныя сімвалы і выкананне гімна. Гэта важны кампанент патрыятычнага выхавання. У прыватнасці, зараз мы бачылі гэта ў нашых аздараўленчых лагерах пры адкрыцці новых змен, пры правядзенні іншых урачыстых мерапрыемстваў. Акрамя таго, мы актыўна працуем сумесна з МУС, Міністэрствам абароны на павелічэнне колькасці ваенна-патрыятычных клубаў на базе воінскіх часцей і іншых устаноў. Моладзь вельмі добра адгукаецца на такую форму работы. Мы ўпэўнены, што гэта добры задзел для фарміравання ў дзяцей патрыятычных якасцяў, выхавання у іх павагі да нашай гісторыі, а таксама да службы ва ўзброеных сілах,» — падкрэсліла Таццяна Сіманоўская.
Надзея НІКАЛАЕВА
Фота: БелТА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/belarus
[2] https://zviazda.by/be/tags/adukacyya
[3] https://zviazda.by/be/tags/dzeci
[4] https://zviazda.by/be/tags/1-verasnya
[5] https://zviazda.by/be/tags/shkola
[6] https://zviazda.by/be/tags/dzyarzhaunyya-simvaly