Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка прабілася ў чвэрцьфінал турніру катэгорыі WTA-1000 у амерыканскім Цынцынаці з прызавым фондам $2,5 млн, паведамляе [1] БелТА.
Мінулай ноччу беларуска, якая займае 7-е месца ў сусветным рэйтынгу, абыграла ў 1/8 фіналу амерыканскую тэнісістку Шэлбі Роджэрс, якая знаходзіцца на 30-й пазіцыі, — 6:4, 6:7 (2:7), 6:4. Сустрэча прадаўжалася 2 гадзіны 35 мінут. У барацьбе за выхад у паўфінал Сабаленка згуляе з кітаянкай Чжан Шуай (44-ы нумар сусветнага рэйтынгу).
Учора ў матчы 1/16 фіналу Арына Сабаленка аказалася мацнейшай за расійскую тэнісістку Ганну Калінскую (69) — 6:3, 4:1.
У чвэрцьфінале парнага разраду беларуска Вікторыя Азаранка і Унс Джабір з Туніса ўступілі аўстралійска-амерыканскаму дуэту Элен Перэс / Ніколь Мелічар-Марцінес — 4:6, 6:7 (2:7).
Яшчэ ў адным матчы 1/4 фіналу беларуска Аляксандра Сасновіч і расіянка Кацярына Аляксандрава прайгралі амерыканска-нідэрландскаму тандэму Дэзірэ Краўчык / Дэмі Схюрс — 1:6, 3:6.
Спаборніцтвы ў Цынцынаці завершацца 21 жніўня.
Фота: БелТА
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/sport/view/belorusskaja-tennisistka-arina-sobolenko-probilas-v-14-finala-turnira-v-tsintsinnati-519450-2022/
[2] https://zviazda.by/be/tags/belarus
[3] https://zviazda.by/be/tags/sport
[4] https://zviazda.by/be/tags/aryna-sabalenka
[5] https://zviazda.by/be/tags/tenis