Урачыстае яго адкрыццё адбудзецца ў Дзень беларускага пісьменства.
Бронзавую скульптуру класіка нацыянальнай літаратуры даставілі ў Добруш з Мінска. Кампазіцыя, якая ўключае ўласна скульптуру і гранітны пастамент, — вагой каля 10 тон, таму для яе мантажу выкарысталі аўтакран. Працэс усталявання помніка трымалі на кантролі як адказныя спецыялісты, так і аўтары кампазіцыі — скульптары Канстанцін Касцючэнка і Уладзімір Піпін.
Нагадаем, што рашэнне аб адкрыцці помніка Народнаму пісьменніку Беларусі ў яго родным Добрушскім раёне было прынята летась, калі беларуская грамадскасць адзначала 100-годдзе нараджэння Івана Шамякіна. У аб’яўленым конкурсе на лепшы праект помніку выбітному беларускаму пісьменніку прынялі ўдзел сем работ скульптараў і творчых калектываў. Журы, у склад якога ўвайшлі прадстаўнікі раённай улады, абласнога выканаўчага камітэта, работнікі «Інстытута Гомельграмадзянпраект» і Міністэрства культуры Беларусі, прызнала пераможцам работу аўтарскага калектыву ў складзе скульптараў Уладзіміра Піпіна і Канстанціна Касцючэнкі.
Адкрыццё помніка народнаму пісьменніку Беларусі Івану Шамякіну стане падарункам Добрушу — сталіцы Дня беларускага пісьменства-2022.
Наталля КАПРЫЛЕНКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/natallya-kaprylenka
[2] https://zviazda.by/be/kultura
[3] https://zviazda.by/be/taxonomy/term/91232
[4] https://zviazda.by/be/tags/ivan-shamyakin-1
[5] https://zviazda.by/be/tags/pomnik
[6] https://zviazda.by/be/tags/dzen-belaruskaga-pismenstva-u-dobrushy