Абвінавачаных па справе ў змове з мэтай захопу ўлады Рыгора Кастусёва і Аляксандра Фядуту прыгаварылі да 10 гадоў пазбаўлення волі, Юрыя Зянковіча — да 11 гадоў, перадае [1]БелТА.
Сёння ў судзе Мінскага раёна вынеслі прысуд па справе аб змове з мэтай захопу ўлады. Абвінавачаны Юрый Зянковіч быў прысуджаны да 11 гадоў пазбаўлення волі, Аляксандр Фядута і Рыгор Кастусёў — да 10 гадоў пазбаўлення волі.
Юрась Зянковіч, Аляксандр Фядута і Рыгор Кастусёў будуць адбываць пакаранне ў папраўчых калоніях ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Яны абвінавачваліся ў змове з мэтай захопу ўлады неканстытуцыйным шляхам (ч. 1 арт. 357 КК). Акрамя таго Юрась Зянковіч абвінавачваўся ў ч. 1 арт. 361-1 (стварэнне экстрэмісцкага фарміравання і кіраўніцтва ім), ч. 3 арт. 361 (заклікі да захопу дзяржаўнай улады), ч. 3 арт. 361 (распальванне сацыяльнай варожасці і розні, здзейсненае групай асоб).
Абвінавачаныя Вольга Галубовіч і Дзяніс Краўчук былі прысуджаныя да 2,5 года пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў папраўчых калоніях ва ўмовах агульнага рэжыму кожны. Яны абвінавачваліся па ч. 1 арт. 342 (актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).
Пасяджэнне па крымінальнай справе пачаўся 29 ліпеня. Справу разглядае Мінскі абласны суд. Спачатку яно слухалася ў закрытым рэжыме, затым яго працягнулі ў адкрытым. Па крымінальнай справе ў якасці абвінавачаных прыцягнутыя пяць чалавек: Юрый Зянковіч, Аляксандр Фядута, Рыгор Кастусёў, Вольга Галубовіч і Дзяніс Краўчук.
Прэв’ю БелТА
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/incident/view/delo-o-gosperevorote-zenkovicha-prigovorili-k-11-godam-lishenija-svobody-fedutu-i-kostuseva-k-10-522114-2022/
[2] https://zviazda.by/be/tags/kastusyou
[3] https://zviazda.by/be/tags/fyaduta
[4] https://zviazda.by/be/tags/zyankovich
[5] https://zviazda.by/be/tags/sud
[6] https://zviazda.by/be/tags/minski-rayon