У Беларусі аднаўляецца сітуацыя з экспартам. Пра гэта сёння заявіў прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка пасля наведвання археалагічных раскопак на месцы Мінскага гарадзішча, паведамляе [2] БелТА.
«Што тычыцца экспарту, то ў нас было пэўнае прасяданне, звязанае з прамым уплывам санкцый і стратай украінскага рынку. Але пачынаючы з чэрвеня мы прырастаем у экспарце тавараў ад 6% да 8%. Таму сітуацыя з экспартам аднаўляецца», — сказаў Раман Галоўчанка.
Паводле яго слоў, гэта вынік карпатлівай і напружанай працы, якую праводзяць урад і прадпрыемствы. «У нас ідзе станоўчая дынаміка па штомесячным аднаўленні экспарту. Кожны месяц паляпшаецца знешнегандлёвае сальда. Зараз дадатнае сальда складае $2, 3 млрд. Разлічваем, што па жніўню яно яшчэ павялічыцца на $500 млн», — паведаміў прэм’ер-міністр.
«Кожнае з 8 тыс. буйных прадпрыемстваў мы маніторам штотыдзень. Валодаем сітуацыяй па кожным з іх. Мы бачым, што ўвесь комплекс абмежаванняў — санкцыі, лагістыка, разлікі — стварае сур’ёзныя праблемы для любога прадпрыемства. Але я лічу, што тое, як мы спраўляемся з гэтымі выклікамі, — вельмі годны вынік. Мы матываваныя, мы не здадзімся і дакажам, што не адным захадам свет заканчваецца», — падкрэсліў кіраўнік урада.
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/ekanomika
[2] https://www.belta.by/economics/view/golovchenko-zajavil-o-vosstanovlenii-situatsii-s-eksportom-v-belarusi-523032-2022/
[3] https://zviazda.by/be/tags/raman-galouchanka
[4] https://zviazda.by/be/tags/ekspart
[5] https://zviazda.by/be/tags/pradpryemstva
[6] https://zviazda.by/be/tags/sankcyi