У Удмуртыі пасля стральбы ў школе Іжэўска з 26 па 29 верасня абвясцілі жалобу па загінулых, паведамляе [1] ТАСС.
«З сённяшняга дня і да 29 верасня ва Удмурцкай Рэспубліцы аб’яўлена жалоба па загінуўшых у школе № 88», — напісаў Брэчалаў.
Надзвычайнае здарэнне адбылося раніцай у панядзелак у школе № 88 у цэнтры Іжэўска недалёка ад будынка адміністрацыі горада. Мужчына, які ўчыніў стральбу, пакончыў з сабой, заявілі ў МУС Удмуртыі. Да школы прыехалі кіраўнік рэспублікі Аляксандр Брэчалаў і міністр адукацыі і навукі Удмуртыі Святлана Балотнікава.
Паводле апошніх звестак Следчага камітэта РФ, у выніку нападу загінулі дзевяць чалавек: пяць вучняў, два настаўнікі і два ахоўнікі. Каля 20 чалавек пацярпелі, заявілі ў МУС Рэспублікі. Усе параненыя дастаўлены ў медыцынскія ўстановы. Ўзбуджаная крымінальная справа.
Прэв’ю: ТАСС
Спасылкі
[1] https://tass.ru/proisshestviya/15868535
[2] https://zviazda.by/be/tags/shkola
[3] https://zviazda.by/be/tags/dzeci
[4] https://zviazda.by/be/tags/izheusk
[5] https://zviazda.by/be/tags/zhaloba