Бясплатны прыём для малазабяспечаных грамадзян з нагоды Дня пажылых людзей правядуць 30 верасня адвакаты Беларусі, паведаміла [1] БелТА прэс-сакратар Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў Ірына Рэўт.
Малазабяспечаныя грамадзяне змогуць атрымаць юрыдычную кансультацыю ў галіне працоўнага, грамадзянскага, сямейнага, жыллёвага і іншага права.
Як адзначыла Ірына Рэўт, практыка адвакатаў паказвае, што часцей за ўсё ў час такіх акцый людзей цікавяць пытанні, звязаныя з сямейнымі адносінамі, сацыяльнай падтрымкай, працаўладкаваннем і вылічэннем працоўнага стажу.
Акцыя праводзіцца ў форме вусных кансультацый па пытаннях, якія не звязаны з прадпрымальніцкай дзейнасцю і не патрабуюць азнаямлення з дакументамі.
У БРКА растлумачылі: малазабяспечаныя — гэта грамадзяне (сем’і), якія маюць па аб’ектыўных прычынах сярэднедушавы даход ніжэйшы за бюджэт пражытачнага мінімуму. Пацвердзіць даход можна даведкай аб складзе сям’і і памерах даходаў яе членаў.
Падрабязней з інфармацыяй аб правядзенні акцыі ў кожным рэгіёне можна будзе азнаёміцца на сайтах тэрытарыяльных калегій адвакатаў.
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/society/view/advokaty-30-sentjabrja-provedut-besplatnye-konsultatsii-dlja-maloobespechennyh-grazhdan-525998-2022/
[2] https://zviazda.by/be/tags/iryna-reut
[3] https://zviazda.by/be/tags/brka
[4] https://zviazda.by/be/tags/advakaty
[5] https://zviazda.by/be/tags/dzen-pazhylyh-lyudzey