У сталічныя РУУС паступілі заявы ад уладальнікаў прэстыжных іншамарак аб крадзяжы люстэркаў, камер задняга віду, дыстронікаў і іншых вонкавых элементаў. Больш за дзясятак аўтамабіляў, у асноўным BMW, Mercedes, Range Rover, пазбавіліся дэталяў на агульную суму звыш 28 тысяч рублёў.
Сышчыкі ўстанавілі і пры сілавой падтрымцы «Алмаза» затрымалі 37-гадовага зламысніка з доказамі злачынства. У яго заплечніку аператыўнікі знайшлі крадзеныя запчасткі і нож, з выкарыстаннем якога ён здзяйсняў крадзяжы.
Паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама, мужчына прызнаўся, што спецыяльна выбіраў аўто прэміум-класа для атрымання максімальнай выгады. Выкрадзенае збываў на рынку, грошы марнаваў на асабістыя патрэбы. Частка «ўлову» знойдзена і канфіскавана пры вобыску па месцы жыхарства затрыманага. Вядома, што раней ён быў неаднаразова судзімы за маёмасныя злачынствы.
Следчымі заведзены крымінальныя справы за крадзяжы. Правяраецца датычнасць фігуранта да аналагічных злачынстваў.
Сяргей РАСОЛЬКА
Прэв’ю: pexels.com
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/ruus-0
[2] https://zviazda.by/be/tags/guus-mingarvykankama
[3] https://zviazda.by/be/tags/kryminalnyya-spravy