На долю спажывання грамадзян пажылога ўзросту да 2030 года, паводле ацэнак, будзе прыпадаць каля 10 працэнтаў ад ВУП Кітая. Пра гэта паведамілі ў Кітайскім цэнтры даследаванняў па праблемах старэння, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн» [3].
Паводле ацэнак экспертаў, аб’ём спажывання пажылых грамадзян, якое вядомае як «сярэбраная эканоміка» (сукупнасць відаў эканамічнай актыўнасці, звязаных з патрэбамі і інтарэсамі грамадзян старэйшага пакалення), у 2030-м павялічыцца з цяперашніх 12 трлн. да 15,5 трлн. юаняў (з 1,9 трлн. да 2,46 трлн. долараў) — з 8,3 да 10,8 працэнта ВУП краіны. У 2050 годзе гэты паказчык павялічыцца да 69 трыльёнаў юаняў — 20,7 працэнта ад ВУП.
У Кітаі налічваецца 264 мільёнаў людзей ва ўзросце 60 гадоў і старэйшых, што складае 18,7 працэнта ад агульнай колькасці насельніцтва краіны. Аб гэтым сведчаць дадзеныя сёмага агульнанацыянальнага перапісу насельніцтва, які быў праведзены ў Паднябеснай у 2020 годзе.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya