Беларусь і Расія поўнасцю ўзгаднілі пералікі імпартазамяшчальных праектаў. Аб гэтым заявіў журналістам прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка па выніках праведзеных сёння ў Маскве перагавораў з прэм’ер-міністрам Расіі Міхаілам Мішусціным з удзелам урадавых дэлегацый дзвюх краін, перадае [1] БелТА.
«Сёння мы канчаткова фіналізавалі даручэнне прэзідэнтаў, якое было дадзена па імпартазамяшчальных праектах. Вядома сума — $1,5 млрд у эквіваленце, магчыма, гэта будзе яшчэ і большая сума. Мы вызначыліся па працэнтных стаўках, яны будуць вельмі выгаднымі для беларускіх жа вытворцаў, узгаднілі пералікі гэтых праектаў — цяпер крыху тэхнічнай работы засталося», — сказаў Раман Галоўчанка.
Ён адзначыў, што некаторыя імпартазамяшчальныя праекты пачалі ўжо рэалізоўвацца. «Па шэрагу з іх мы пачалі работу, што называецца, за свае грошы. Але цяпер гэта ўжо будзе падмацавана адпаведнымі расійскімі крэдытнымі рэсурсамі. Таму шэраг (як мінімум 14) беларускіх прадпрыемстваў чакаюць буйныя праграмы мадэрнізацыі і развіцця вытворчых магутнасцей», — дадаў прэм’ер-міністр.
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/economics/view/belarus-i-rf-polnostjju-soglasovali-perechni-importozameschajuschih-proektov-527082-2022/
[2] https://zviazda.by/be/tags/galouchanka
[3] https://zviazda.by/be/tags/rf
[4] https://zviazda.by/be/tags/impartazamyashchalnyya-praekty
[5] https://zviazda.by/be/tags/mishuscin