Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка даручыў праінфармаваць у Беларусі шырокую грамадскасць аб існуючай ваенна-палітычнай абстаноўцы. Аб гэтым дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Аляксандр Вальфовіч расказаў журналістам па выніках праведзенай з удзелам Прэзідэнта нарады па пытаннях ваеннай бяспекі, перадае [1] БелТА.
Дзяржсакратар адзначыў, што такія нарады праводзяцца ўжо на сістэмнай аснове, паколькі Аляксандр Лукашэнка трымае на пастаянным кантролі ацэнку абстаноўкі, якая складваецца сёння вакол Беларусі.
«Ваенна-палітычная абстаноўка сапраўды сёння мае тэндэнцыю да павышэння напружанасці. І кіраўнік дзяржавы гэтыя пытанні трымае на асабістым кантролі, пастаянна цікавіцца. Па-першае, як ацэньваюць ваенныя гэту абстаноўку, якія меры мы выпрацоўваем, якія меры стратэгічнага стрымлівання, і што мы прадугледжваем для абароны сваёй краіны, насельніцтва, нацыянальных інтарэсаў», — сказаў Аляксандр Вальфовіч.
Паводле яго слоў, Прэзідэнт паставіў задачу давесці інфармацыю аб існуючай абстаноўцы да шырокай грамадскасці, насельніцтва краіны. «Народ Беларусі павінен сёння разумець, што сёння адбываецца і чаму такія меры прымаюцца, і якія пагрозы зыходзяць. Таму Прэзідэнтам пастаўлена задача праінфармаваць насельніцтва Беларусі аб рэальнай ваенна-палітычнай абстаноўцы. У вялікіх калектывах, на прадпрыемствах, у ведамствах. Для таго, каб народ Беларусі разумеў і ацэньваў гэту абстаноўку, цаніў тое, што сёння робіцца ў Беларусі для абароны нашага насельніцтва», — адзначыў дзяржаўны сакратар Савета бяспекі.
Ён звярнуў увагу, што ўжо даўно ў адносінах да Беларусі развязана інфармацыйная вайна, адным са сродкаў якой з’яўляюцца фэйкі. З іх дапамогай спрабуюць падагрэць грамадства і справакаваць яго на пэўныя дзеянні з мэтай падарваць спакойную абстаноўку ў дзяржаве.
Адной з тэм, што мусіруюцца апошнім часам, стала тэма мабілізацыі на фоне праводзімых у Расіі адпаведных мерапрыемстваў. «Прэзідэнт дакладна і выразна сказаў, што ніякай мабілізацыі ў Беларусі не прадугледжваецца. А комплекс мабілізацыйных мерапрыемстваў пачаўся не сёння і не ўчора, а праводзіцца на працягу існавання Узброеных Сіл суверэннай Беларусі. Гэта нармальная мабілізацыйная падрыхтоўка — комплекс зборавых мерапрыемстваў, які дае магчымасць рыхтаваць ваенна-абучаны рэзерв», — акцэнтаваў увагу Аляксандр Вальфовіч.
Ён нагадаў ісціну аб тым, што войны выйграюць не арміі, а народы. «Народ да абароны сваёй краіны павінен быць заўсёды гатовы. Таму ва Узброеных Сілах, іншых структурах сілавога блока праводзяцца такія мабілізацыйныя праверачныя зборы, на якія на 25-30 сутак заклікаюць ваеннаабавязаных запасу розных катэгорый. Яны аднаўляюць свае навыкі. Гэта цалкам нармальная практыка падрыхтоўкі», — адзначыў дзяржсакратар Савета бяспекі.
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/president/view/lukashenko-poruchil-proinformirovat-shirokuju-obschestvennost-o-skladyvajuschejsja-voenno-527243-2022/
[2] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka
[3] https://zviazda.by/be/tags/alyaksandr-valfovich
[4] https://zviazda.by/be/tags/nata
[5] https://zviazda.by/be/tags/byaspeka