Па інфармацыі Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС, раніцай 5 кастрычніка ратавальнікам паступіла паведамленне аб пажары ў жылым доме па вуліцы Новай ў вёсцы Семурадцы Жыткавіцкага раёна. На месцы выкліку супрацоўнікі МНС на падлозе, пад абломкамі будаўнічых канструкцый у жылым пакоі знайшлі моцна абгарэлы труп гаспадара дома. Агонь знішчыў дах, столевае перакрыцце і маёмасць унутры памяшкання. Прычына ўзнікнення пажару высвятляецца. Асноўная версія – неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні.
Таксама напярэдадні раніцай у Добрушы ратавальнікі аператыўна адрэагавалі на паведамленне аб пажары жылога дома па вуліцы Мінскай. На месцы выкліку супрацоўнікамі МНС у пакоі быў знойдзены моцна абгарэлы труп гаспадара дома. Пажарам пашкоджаныя столевае перакрыцце і маёмасць у пакоі, закураны сцены і столь. Прычына пажару высвятляецца. Асноўная версія – неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні.
Наталля КАПРЫЛЕНКА
Прэв’ю: pexels.com
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/mns
[2] https://zviazda.by/be/tags/gomelshchyna
[3] https://zviazda.by/be/tags/pazhar