Узровень метану ў раёнах, дзе назіраліся ўцечкі газу на «Паўночным патоку — 1» і «Паўночным патоку — 2» у Балтыйскім моры, можа перавышаць норму ў тысячу разоў. Пра гэта паведамляе [1] ТАСС са спасылкай на Шведскае радыё (Radio Sverige).
Адзначаецца, што крытычны ўзровень метану ў вадзе быў зафіксаваны падчас правядзення даследаванняў.
Навуковы кіраўнік экспедыцыі Катарына Абрахамсан падкрэсліла, што такая высокая канцэнтрацыя метану можа «негатыўна паўплываць на марскі фіта — і зоапланктон». У той жа час яна акцэнтавала ўвагу на неабходнасці правядзення больш дэталёвага даследавання.
Раней кампанія Nord Stream AG заявіла аб «беспрэцэдэнтных разбурэннях», якія адбыліся на трох ветках газаправода «Паўночны паток — 1» і «Паўночны паток — 2». Таксама паведамлялася аб уцечках газу ў водах Швецыі і Даніі.
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://tass.ru/?utm_source=google.com&utm_medium=organic&utm_campaign=google.com&utm_referrer=google.com
[2] https://zviazda.by/be/tags/paunochny-patok
[3] https://zviazda.by/be/tags/metan
[4] https://zviazda.by/be/tags/shvecyya