Гандлёва-сэрвісны цэнтр ТАА «Рэгіянальны цэнтр МАЗ поўдзень» пабудуюць у Растове-на-Дану. Сёння пасол Беларусі ў Расіі Дзмітрый Крутой прыняў удзел ва ўрачыстай закладцы памятнай капсулы на месцы пачатку будаўніцтва, паведамляе [1] БелТА.
ТАА «Рэгіянальны цэнтр МАЗ поўдзень» было зарэгістравана ў маі гэтага года для прасоўвання аўтамабільнай тэхнікі на рынкі Паўднёвага і Паўночна-Каўказскага федэральных акругоў Расіі і арганізацыі тэхнічнага сэрвісу. «Будаўніцтва новага гандлёва-сэрвіснага комплексу і пашырэнне матэрыяльна — тэхнічнай базы дазволіць выйсці на новы якасны ўзровень працы беларускіх аўтавытворцаў на рынках поўдня Расіі»,- адзначылі ў прэс-службе.
На пляцоўцы будучага будаўніцтва ўдзельнікам мерапрыемства была паказана самая сучасная тэхніка МАЗ, а таксама выстаўленыя больш за 10 машын, якія ўжо знайшлі пакупніка і хутка будуць перададзеныя новым уладальнікам.
Дзмітрый Крутой таксама наведаў завод па вырабу камбайнаў «Ростсельмаш» — найбуйнейшага распрацоўніка і вытворцы сельгастэхнікі Расіі. На прадпрыемстве ў тым ліку былі абмеркаваныя пытанні прамысловай кааперацыі ў вытворчасці сельскагаспадарчай тэхнікі ва ўмовах санкцыйнага заходняга ціску.
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/regions/view/torgovo-servisnyj-tsentr-minskogo-avtozavoda-postrojat-v-rostove-na-donu-527991-2022/
[2] https://zviazda.by/be/tags/minski-autazavod
[3] https://zviazda.by/be/tags/maz
[4] https://zviazda.by/be/tags/rasiya
[5] https://zviazda.by/be/tags/belarus
[6] https://zviazda.by/be/tags/dzmitryy-kruty