Планавую зверку ўліковых дадзеных ваеннаабавязаных правядуць у Беларусі, паведамілі [2] ў Міністэрстве абароны.
Штогод органы, якія вядуць ваенна-ўліковую работу, у планавым парадку праводзяць зверкі ўліковых даных ваеннаабавязаных з мэтай своечасовага ўнясення змяненняў. Гэтыя мерапрыемствы прадугледжаны дзеючай дзяржаўнай сістэмай воінскага ўліку.
Па даручэнні Прэзідэнта праводзіцца праверка, у працэсе якой грамадзяне выклікаюцца для зверкі існуючых даных шляхам асабістай гутаркі з імі па месцы работы або вучобы, а таксама па месцы жыхарства ў мясцовых органах улады і ваенных камісарыятах. Пры гэтым выклік для гутаркі праводзіцца ў рабочым парадку па тэлефоне і павесткамі. Мерапрыемствы ваенна-ўліковай работы маюць выключна планавы характар. Іх завяршэнне плануецца да канца бягучага года.
Міністэрства абароны звяртае ўвагу, што ў Беларусі мабілізацыйныя мерапрыемствы не праводзяцца.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://t.me/modmilby
[3] https://zviazda.by/be/tags/ministerstva-abarony
[4] https://zviazda.by/be/tags/vaennaabavyazanyya
[5] https://zviazda.by/be/tags/uzbroennyya-sily