Міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі на 1 лістапада 2022 года, паводле папярэдніх звестак, склалі $7 589,8 млн у эквіваленце, паведамілі [2] ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў Нацыянальнага банка.
За кастрычнік золатавалютныя рэзервы выраслі на $86,5 млн (1,1%) пасля павелічэння ў верасні на $39,2 млн (на 0,5%).
«Пачынаючы са жніўня 2022 года інфармацыя аб аб’ёме міжнародных рэзервовых актываў будзе публікавацца на афіцыйным сайце Нацыянальнага банка без дэталізацыі іх структуры, а таксама ўказанні фактараў, якія паўплывалі на іх змяненне», — удакладнілі ў Нацбанку.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/ekanomika
[2] https://www.nbrb.by/statistics/reserveassets/assets.asp
[3] https://zviazda.by/be/tags/zolata
[4] https://zviazda.by/be/tags/ekanomika
[5] https://zviazda.by/be/tags/statystyka