З 2015 года ў Кітаі з’явілася 158 новых пазіцый у спісе прызнаных дзяржавай прафесій. Аб гэтым паведамілі ў Міністэрстве працоўных рэсурсаў і сацыяльнага забеспячэння КНР, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн» [3].
Паводле дадзеных міністэрства, з улікам новых пазіцый агульная колькасць прафесій у нядаўна перагледжаным спісе склала 1639. Тут прадстаўлены 97 прафесій, звязаных з лічбавымі сектарамі. У спісе таксама пазначаны прафесіі, якія адносяцца да галін краіны, што нараджаюцца, такім як крыптаграфічная інжынерыя, кіраванне выкідамі парніковых газаў і фінансавыя тэхналогіі.
Як адзначылі ў міністэрстве, у краіне актывізавалася дзейнасць па распрацоўцы нацыянальных стандартаў адносна новых прафесій і запуску курсаў прафесійнай падрыхтоўкі для навучання большай колькасці спецыялістаў.
Як вядома, у Кітаі паспяхова развіваецца ічбавая эканоміка. Па стане на канец мінулага года яе аб’ём дасягнуў 45,5 трыльёна юаняў (каля 6,4 трлн. долараў ЗША).
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya