У гарадскіх раёнах Кітая сёлета ў студзені-верасні было створана 10 мільёнаў 10 тысяч новых рабочых месцаў. Пра гэта сведчаць апублікаваныя афіцыйныя звесткі, перадае [3] «„Жэньмінь жыбаа“ анлайн».
Як паведаміла Міністэрства працоўных рэсурсаў і сацыяльнага забеспячэння КНР, агульная сітуацыя ў сферы занятасці застаецца стабільнай, нягледзячы на існуючыя праблемы. За перыяд са студзеня па верасень уладкаваліся на новую работу 3,87 мільёна беспрацоўных.
За гэты час у Кітаі былі выдадзены субсідыі для стымулявання занятасці на агульную суму 72,7 мільярда юаняў. Ведамствы працоўных рэсурсаў і сацыяльнага забеспячэння па ўсёй краіне запусцілі кампанію па прадастаўленні паслуг для выпускнікоў ВНУ, якія шукаюць работу, стварыўшы звыш мільёна стажорскіх месцаў.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya