Цырымонія развітання з міністрам замежных спраў Беларусі Уладзімірам Макеем адбудзецца ў аўторак, 29 лістапада, у сталічным Доме афіцэраў. Пачатак запланаваны на 10.00, паведамілі [1] БелТА ў прэс-службе МЗС.
Уладзімір Макей будзе пахаваны на Усходніх могілках сталіцы.
Прэм’ер-міністр падпісаў распараджэнне «Аб арганізацыі пахавання міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Макея У.У.». Згодна з дакументам, створана камісія, куды ўвайшлі прадстаўнікі розных ведамстваў. У прыватнасці, Мінскаму гарвыканкаму даручана арганізаваць пахаванне Уладзіміра Макея на Усходніх могілках.
На Міністэрства абароны ўскладзены абавязак забяспечыць цырымонію развітання ў Цэнтральным Доме афіцэраў.
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/society/view/tseremonija-proschanija-s-vladimirom-makeem-sostoitsja-29-nojabrja-v-dome-ofitserov-nachalo-v-1000-537094-2022/
[2] https://zviazda.by/be/tags/mzs
[3] https://zviazda.by/be/tags/uladzimir-makey
[4] https://zviazda.by/be/tags/cyrymoniya-razvitannya