Таксіст ў Мінску вярнуў грошы ашуканай тэлефоннымі аферыстамі пенсіянерцы, паведамілі [1] БелТА ў Міністэрстве ўнутраных спраў.
У Мінску 21-гадовы кіроўца таксі атрымаў заказ ад дзяўчыны, якая папрасіла забраць у яе маці пакет з рэчамі. Малады чалавек пагадзіўся падняцца на паверх, дзе жыве пенсіянерка, узяў рэчы і павёз па іншым адрасе. Калі ён дабраўся да месца прызначэння, з ім звязаліся невядомыя і прапанавалі здзелку. Таксіст павінен быў адправіць грошы, якія ляжаць у пакеце, на банкаўскую карту, а сабе за гэтую паслугу ўзяць $200. Кіроўца зразумеў, што яму тэлефануюць ашуканцы, адмовіўся выконваць іх умовы і вярнуў пенсіянерцы пасылку.
Сышчыкі высветлілі, што больш за $1,5 тыс.і Br1 тыс. ледзь не пазбавілася 72-гадовая мінчанка, якая трапілася на выкрут тэлефонных аферыстаў.
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/incident/view/taksist-v-minske-vernul-dengi-pensionerke-obmanutoj-telefonnymi-aferistami-537086-2022/
[2] https://zviazda.by/be/tags/taksist
[3] https://zviazda.by/be/tags/aferysty
[4] https://zviazda.by/be/tags/ministerstva-unutranyh-sprau