Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка развітаўся з міністрам замежных спраў Уладзімірам Макеем, які заўчасна пайшоў з жыцця, паведамляе [2] БелТА.
Тэлеграм-канал «Пул Першага» апублікаваў фатаграфію кіраўніка дзяржавы каля Дома афіцэраў, удакладніўшы, што Аляксандр Лукашэнка прыйшоў на развітанне пяшком ад Адміністрацыі Прэзідэнта. Цырымонія развітання арганізавана ў сталічным Доме афіцэраў.
Як паведамлялася, Уладзімір Макей будзе пахаваны 29 лістапада на Усходніх могілках у Мінску.
Фота: БелТА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/palityka
[2] https://www.belta.by/president/view/lukashenko-prostilsja-s-bezvremenno-ushedshim-iz-zhizni-vladimirom-makeem-537332-2022/
[3] https://zviazda.by/be/tags/uladzimir-makey
[4] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka