У Брэсцкай вобласці пераважная колькасць дзяцей, народжаных ад ВІЧ-інфіцыраваных маці, аказаліся здаровыя, паведаміў на прэс-канферэнцыі да Сусветнага дня барацьбы са СНІД загадчык аддзела прафілактыкі ВІЧ/СНІД Брэсцкага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Леанід Глебка, перадае [1] БелТА.
За ўвесь перыяд назірання (з 1989 года) у рэгіёне ад ВІЧ-інфіцыраваных маці нарадзіліся 317 дзяцей, у тым ліку 20 — сёлета. Па заканчэнні тэрміну назірання былі знятыя з уліку як здаровыя 270 дзяцей, або 84,6%. «Нядрэнны паказчык у нас. Гэта значыць, калі мамы выконваюць усе прызначэнні, якія даюць інфекцыяністы, дзеці нараджаюцца здаровымі», — адзначыў Леанід Глебка.
Зараз пад наглядам спецыялістаў знаходзяцца 22 ВІЧ-экспанаваныя дзіцяці. Іх статус будзе вызначаны па заканчэнні тэрмінаў дыспансэрнага назірання. «У іх няма дыягназу ВІЧ-інфекцыі, але мы паўтара года вядзем за імі назіранне. Яны абследуюцца на пяты дзень пасля нараджэння, потым у 2, 4 і 18 месяцаў. Калі апошні аналіз атрымліваецца адмоўным, дзіця лічыцца здаровым», — растлумачыў загадчык аддзела абласнога Цгэіоз.
Усяго за студзень-кастрычнік у вобласці зарэгістравана 20 цяжарнасцяў сярод жанчын са станоўчым ВІЧ-статусам. Працягваюць назірацца 7 будучых мам з гэтым дыягназам. «Тут у нас вядзецца жорсткі кантроль: жаночыя кансультацыі працуюць у цесным кантакце з інфекцыйнымі кабінетамі. Усе цяжарныя жанчыны абследуюцца пры пастаноўцы на ўлік у жаночых кансультацыях, потым паўторна ў 28 тыдняў. Таксама абавязкова абследуюцца іх палавыя партнёры», — падкрэсліў Леанід Глебка.
На 1 лістапада ў Брэсцкай вобласці пражывалі 1776 чалавек, у якіх дыягнаставана ВІЧ-інфекцыя, у тым ліку 24 дзіцяці.
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/regions/view/v-brestskoj-oblasti-84-detej-ot-materej-s-vich-okazalis-zdorovy-537619-2022/
[2] https://zviazda.by/be/tags/leanid-glebka
[3] https://zviazda.by/be/tags/brest
[4] https://zviazda.by/be/tags/vich
[5] https://zviazda.by/be/tags/snid
[6] https://zviazda.by/be/tags/dzeci