У Беларусі зверылі ўліковыя дадзеныя больш за 70% ваеннаабавязаных, паведамілі [1] ў Міністэрстве абароны.
У Беларусі працягваецца планавая праверка ўліковых дадзеных ваеннаабавязаных. На першым этапе мерапрыемствы праводзіліся на прадпрыемствах і арганізацыях па месцы працы ваеннаабавязаных. У цяперашні час пачаўся другі этап праверкі, які праводзіцца непасрэдна ў камісарыятах і сельскіх выканаўчых камітэтах.
На сённяшні дзень больш за 70% ваеннаабавязаных прынялі ўдзел у мерапрыемствах па зверцы уліковых дадзеных.
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://t.me/modmilby/20390
[2] https://zviazda.by/be/tags/ministertsva-abarony
[3] https://zviazda.by/be/tags/vayskovaya-sluzhba