Юбілейны канцэрт да 75-годдзю Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа ім. Глебава пройдзе 2 снежня ў вялікай канцэртнай зале Беларускай дзяржаўнай філармоніі, паведамілі [1] БелТА ва ўстанове.
У першым аддзяленні канцэрта павіншаваць найстарэйшую навучальную ўстанову Беларусі збяруцца лепшыя прадстаўнікі музычнага і харэаграфічнага мастацтва сталіцы: салісты Вялікага тэатра Беларусі, студэнты і выкладчыкі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, Рэспубліканскай гімназіі-каледжа пры ёй, Беларускай дзяржаўнай харэаграфічнай гімназіі-каледжа, а таксама харавыя калектывы.
Унікальнасць канцэрту надасць прэзентацыя ў другім аддзяленні сумеснага мультымедыйнага праекта юбіляра з Дзяржаўным камерным аркестрам Рэспублікі Беларусь. Выкананне знакамітага цыкла Мадэста Мусаргскага «Карцінкі з выставы» будзе суправаджацца стварэннем жывапіснага палатна выкладчыкамі Глебаўкі. Дзякуючы відэапраекцыі гледачы змогуць убачыць мастацкі працэс у рэжыме рэальнага часу. Ідэя праекта незвычайная яшчэ і тым, што карціна будзе нараджацца ў выніку «зваротнага перакладу»: музыка Мусаргскага, складзеная пад уражаннем ад выставы Віктара Гартмана, сама стане крыніцай натхнення для сучасных беларускіх мастакоў.
Пачатак юбілейнага канцэрта ў 19.00.
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/events/view/jubilejnyj-kontsert-k-75-letiju-kolledzha-imeni-glebova-projdet-v-belgosfilarmonii-537707-2022/
[2] https://zviazda.by/be/tags/yubileyny-kancert
[3] https://zviazda.by/be/tags/kaledzh-imya-glebava
[4] https://zviazda.by/be/tags/belaruskaya-dzyarzhaunaya-filarmoniya