Следчы камітэт Беларусі скончыў папярэдняе расследаванне ў дачыненні да членаў апазіцыйнага каардынацыйнага савета, у тым ліку Святланы Ціханоўскай, крымінальная справа перададзена Генеральнаму пракурору, паведамляе [1] СК.
«Галоўным следчым упраўленнем Следчага камітэта ў парадку адмысловай вытворчасці скончана папярэдняе расследаванне ў дачыненні да Ціханоўскай С. Г., Латушка П. П., Кавальковай А. А., Дылеўскага С. А., Мароз М. П. — прадстаўнікоў так званага каардынацыйнага савета», — паведамляе ў чацвер прэс-служба СК Беларусі. Крымінальная справа перададзена генпракурору «для накіравання ў суд».
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://t.me/c/1580335368/9852
[2] https://zviazda.by/be/tags/sk
[3] https://zviazda.by/be/tags/cihanouskaya
[4] https://zviazda.by/be/tags/genprakuror