Паводле апошніх дадзеных, аб’ём дастаўкі кур’ерскімі службамі Кітая перавысіў 100 мільярдаў пасылак. Гэты паказчык дасягнуты раней, чым у мінулым годзе. Аб гэтым сведчаць дадзеныя Дзяржаўнага паштовага ўпраўлення КНР, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн» [3].
Дзякуючы хуткаму развіццю розных платформ электроннай камерцыі па ўсім Кітаі ўсё больш сельскагаспадарчай прадукцыі паступае на буйныя кірмашы краіны, а на рынку экспрэс-дастаўкі назіраецца паскораны рост у цэнтральных і заходніх рэгіёнах краіны. Такія тэндэнцыі адзначыў супрацоўнік Дзяржаўнага паштовага ўпраўлення Сюй Лянфэн. У ведамстве таксама заявілі, што будуць прасоўваць развіццё паслуг у гэтай сферы ў сельскіх раёнах краіны, ствараючы там больш пунктаў экспрэс-дастаўкі.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya
[5] https://zviazda.by/be/tags/poshta
[6] https://zviazda.by/be/tags/statystyka