Як вынікае з даклада, апублікаванага Дзяржаўным упраўленнем радыёвяшчання і тэлебачання КНР, кітайскія серыялы карыстаюцца ўсё большай папулярнасцю за мяжой, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн» [2].
За апошнія некалькі гадоў у Кітаі назіраецца пастаяннае паляпшэнне якасці айчынных серыялаў, узбагачаюцца іх жанры і пашыраецца экспарт на міжнародныя рынкі. Іх глядзяць у больш чым 200 краінах і рэгіёнах свету. Азія — найбуйнейшы рынак для стужак з Паднябеснай, на яе долю прыпадае прыкладна траціна экспарту. Краіны Паўднёва-Усходняй Азіі, Японія і Паўднёвая Карэя з’яўляюцца асноўнымі рынкамі для кітайскіх серыялаў, якія таксама пачалі набіраць папулярнасць і на рынках Афрыкі, а таксама Сярэдняга Усходу.
Летась экспарт серыялаў аднавіўся да дакрызіснага ўзроўню: агульны аб’ём экспарту за ўвесь год дасягнуў 56,8 мільёна долараў, павялічыўшыся на 118 працэнтаў у гадавым выражэнні. Цягам 2021-га былі экспартаваны 714 кітайскіх серыялаў, іх агульная працягласць складае каля 25 тысяч гадзін. Стала вядома, што замежным гледачам асабліва падабаюцца камедыйныя, драматычныя і рамантычныя серыялы Кітая.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] http://russian.people.com.cn/
[3] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya
[4] https://zviazda.by/be/tags/seryyal
[5] https://zviazda.by/be/tags/kino-1
[6] https://zviazda.by/be/tags/kitay-3