Беларуская спартсменка Настасся Салас заваявала сярэбраны медаль у мнагабор’і на турніры па мастацкай гімнастыцы «Нябесная грацыя» у Сочы, паведамляе [1] БелТА.
Прадстаўніца Беларусі зарабіла другую суму балаў — 191,15, саступіўшы толькі пераможцы расіянцы Лала Крамарэнка, у якой 206,80 бала.
Першы турнір «Нябесная грацыя» адбыўся год таму ў Маскве. Тады лепшай таксама апынулася Лала Крамарэнка, другой была Ганна Каменшчыкава з Беларусі, трэцяй стала прадстаўніца Грузіі Кетэван Абалішвілі.
Гэтыя спаборніцтвы праводзяцца па ініцыятыве алімпійскай чэмпіёнкі па мастацкай гімнастыцы Аліны Кабаевой. Іх галоўная мэта — папулярызацыя гэтага прыгожага віду спорту.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/sport/view/belorusskaja-gimnastka-anastasija-salos-vzjala-serebro-na-turnire-v-sochi-538275-2022/
[2] https://zviazda.by/be/tags/spartyunaya-gimnastyka
[3] https://zviazda.by/be/tags/nastassya-salas
[4] https://zviazda.by/be/tags/sochy
[5] https://zviazda.by/be/tags/spabornictvy