Першы расійска-беларускі маладзёжны дыялог «Погляд моладзі Расіі і Беларусі на традыцыйныя каштоўнасці як фактар захавання нацыянальна-культурнай ідэнтычнасці» пройдзе 7-9 снежня ў Маскве.
Беларуская дэлегацыя прыбудзе ў Маскву напярэдадні. 7 снежня пройдзе пасяджэнне дыскусійнага клуба «Моладзь Беларусі і Расіі: погляд у будучыню». Як чакаецца, удзел у ім прыме пасол Беларусі ў Расіі Дзмітрый Круты. У гэты ж дзень адбудзецца падпісанне палажэння аб дыскусійным клубе.
Першыя расійска-беларускія маладзёжныя дэбаты «Погляд моладзі Расіі і Беларусі на традыцыйныя каштоўнасці як фактар захавання нацыянальна-культурнай ідэнтычнасці» запланаваны на 8 снежня. Маладыя людзі таксама наведаюць Дзяржаўную думу Расійскай Федэрацыі і ўскладуць кветкі да Магілы невядомага салдата.
9 снежня моладзь Беларусі і Расіі прыме ўдзел у квэсты «Гісторыя Саюзнай дзяржавы». Акрамя таго, у гэты ж дзень адбудзецца экскурсія па музеі Цэнтральнага апарата ЛДПР.
Сяргей РАСОЛЬКА
Прэв’ю з сайта БРСМ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/rasiya
[2] https://zviazda.by/be/tags/belarus
[3] https://zviazda.by/be/tags/gistoryya-sayuznay-dzyarzhavy
[4] https://zviazda.by/be/tags/maladzyozh