8 снежня ў Цэнтры даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі адбудзецца круглы стол «Савецкая спадчына ў нацыянальнай культуры і мастацтве», прысвечаны 100-годдзю ўтварэння СССР.
Гэта падзея азнаменавала сабой новы этап у развіцці ўсёй айчыннай культуры і мастацтва. У савецкі перыяд былі сфарміраваны нацыянальныя школы ў літаратуры, выяўленчым, тэатральным, музычным мастацтвах, архітэктуры і кіно. Творчыя дасягненні савецкага перыяду ў значнай ступені вызначылі напрамак далейшага развіцця і пошукаў у сучасным мастацтве і культуры Беларусі.
У абмеркаванні пытанняў савецкай спадчыны прымуць удзел вядучыя даследчыкі Беларусі. У праграме круглага стала — даклады, прысвечаныя ролі і значэнню савецкай спадчыны ў літаратуры, мове, культуры і мастацтве Беларусі, яе вывучэнню і захаванню. Перад удзельнікамі выступіць Музычная капэла Цэнтра пад кіраўніцтвам Г.П.Цмыг з творамі савецкага перыяду гісторыі беларускай музыкі.
Надзея НІКАЛАЕВА
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/nan-belarus
[2] https://zviazda.by/be/tags/sssr
[3] https://zviazda.by/be/tags/krugly-stol