Масква разглядае магчымасць зафіксаваць цану на сваю нафту на міжнародным рынку. Такія дзеянні стануць адказам на ўвядзенне краінамі G7 гранічных цэн на расійскую сыравіну, паведамляе [1] РИА Новости па інфармацыі агенцтва Bloomberg.
На дадзены момант у Маскве ёсць два варыянты контрмер: устанаўленне фіксаванай цэны на барэлі з Расіі або ўвядзенне максімальнага ўзроўню дысконту да міжнародных марак, з якім яны могуць быць прададзеныя.
У СМІ пішуць, што Расія хоча распрацаваць празрысты цэнавы механізм, у аснову якога пакладзены рынкавы падыход. Ён дазволіць сысці ад уплыву абмежаванняў на краіны, куды пастаўляецца расійская нафта.
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://ria.ru/
[2] https://zviazda.by/be/tags/rasiya
[3] https://zviazda.by/be/tags/nafta
[4] https://zviazda.by/be/tags/es