Раніцай у Полацкі РАУС звярнулася мясцовая жыхарка. 88-гадовая пенсіянерка паведаміла, што напярэдадні ноччу стала ахвярай махляроў. Яны патэлефанавалі ёй на хатні тэлефон і паведамілі, што ўнучка трапіла ў ДТЗ і цяпер мае патрэбу ў фінансавай дапамозе. Грошы павінен будзе забраць кур’ер. Неўзабаве ён з прыяцелем з’явіўся каля дзвярэй кватэры, і жанчына аддала яму 2000 долараў.
Пошукі зламыснікаў занялі некалькі гадзін. Было ўстаноўлена, што да пенсіянеркі прыходзіў мясцовы васьмікласнік, паведамляе падрабязнасці аддзяленне інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Віцебскага аблвыканкама. Разам з 15-гадовым падлеткам быў і яго 13-гадовы сябар. Забраўшы грошы, яны звярнуліся да бацькі кур’ера па дапамогу па іх адпраўцы да арганізатараў махлярства. Мужчына абмяняў долары на рублі і адправіў іх на ўказаны рахунак. Пры гэтым палачанін пакінуў сабе абяцаны куратарамі працэнт.
Ужо ў міліцыі школьнік расказаў, што знайшоў аб’яву аб падпрацоўцы ў інтэрнэце. Тамсама прайшоў усе неабходныя працэдуры па верыфікацыі і атрымаў адрас, дзе павінен быў забраць пасылку. Свайго бацьку падключыў да справы, калі зразумеў, што ў банку з-за юнага ўзросту яму адмовяць у правядзенні фінансавых аперацый. Па факце махлярства заведзена крымінальная справа.
Сяргей РАСОЛЬКА
Прэв’ю: pexels.com
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/polacki-raus
[2] https://zviazda.by/be/tags/kryminalnaya-sprava
[3] https://zviazda.by/be/tags/mahlyarstva