Сумесны прыём правялі старшыня Магілёўскага аблсавета Ірына Раінчык і намеснік абласной грамадскай арганізацыі «Белая Русь» Віктар Бубенцоў. Усяго па дапамогу звярнулася пяць чалавек. Пытанні датычыліся працаўладкавання, работы ЖКГ, будаўніцтва дарогі, гаражнага кааператыва. Акрамя Магілёва былі прадстаўнікі Глускага і Магілёўскага раёнаў.
— Жыхару Глускага раёна, які звярнуўся наконт працаўладкавання, быў растлумачаны парадак падчас прыёму. Астатнія пытанні ўзятыя на кантроль і будуць разгледжаны ў адпаведнасці з заканадаўствам, — патлумачыў Віктар Бубенцоў.
Нэлі ЗІГУЛЯ
Фота Рамана РУЦКОГА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/magilyou
[2] https://zviazda.by/be/tags/belaya-rus-1
[3] https://zviazda.by/be/tags/iryna-rainchyk
[4] https://zviazda.by/be/tags/viktar-bubencou