8-я справаздачна-выбарная канферэнцыя Рэспубліканскага саюза грамадскіх аб’яднанняў «Беларускі камітэт маладзёжных арганізацый» (БКМА) пройдзе ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі 9 снежня.
У яе рабоце прымуць удзел арганізацыі — члены БКМА, рэспубліканскія (рэгіянальныя) маладзёжныя грамадскія арганізацыі, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, прадстаўнікі профільных міністэрстваў і ведамстваў.
Асноўная задача канферэнцыі як вышэйшага органа БКМА — падвесці вынікі работы саюза за 2019-2022 гады і выпрацаваць задачы на наступныя тры гады.
У прыватнасці, на канферэнцыі плануецца разгледзець пытанні стварэння сістэмы ваенна-пошукавай работы, фарміравання рэестра патрыятычных клубаў і класаў, каардынацыі іх узаемадзеяння з Федэрацый армейскага рукапашнага бою і сучаснага панкратыёна, адзінай валанцёрскай платформы і многія іншыя.
Пры БКМА працягвае сістэмную работу маладзёжная лабараторыя сацыялагічных даследаванняў, акрэдытаваная Камісіяй па апытаннях грамадскай думкі пры НАН Беларусі. Гэты аналітычны цэнтр у складзе маладых прафесійных сацыёлагаў, палітолагаў, юрыстаў, спецыялістаў у сферы маладзёжнай палітыкі прадоўжыць у бліжэйшыя тры гады работу па вывучэнні грамадскай думкі беларускай моладзі па актуальных грамадска-палітычных тэматыках.
БКМА працуе з 2003 года. Яго асноўная мэта — стварэнне ўмоў для рэалізацыі правоў і законных інтарэсаў членаў арганізацый-удзельнікаў — 35 грамадскіх аб’яднанняў, у тым ліку васьмі арганізацый-партнёраў. Асноўныя напрамкі работы БКМА — удзел моладзі ў нарматворчай дзейнасці, сацыялагічныя даследаванні, праектная дзейнасць, міжнароднае супрацоўніцтва.
Сяргей РАСОЛЬКА
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/nbb
[2] https://zviazda.by/be/tags/bkma
[3] https://zviazda.by/be/tags/kanferencyya