Парушэнне правіл пажарнай бяспекі стала прычынай узгарання ў прыватным доме ў Асіповічах, паведамляе [1] БелТА.
Паведамленне аб пажары прыватнага жылога дома па вул. Чумакова ў Асіповічах паступіла раніцай 8 снежня. «39-гадовая гаспадыня дома рыхтавала сняданак, а яе сужыцель выграбаў вуголле з топкі. Пасля гэтага мужчына нанова запаліў у печы. Пасля ўборкі вуглёў ён змясціў іх у пластмасавае вядро, пакінуў яго ў калідоры, а сам сышоў з дому. Праз некаторы час дом стаў напаўняцца дымам — гарэў калідор», — распавялі ратавальнікі.
Гаспадыня змагла самастойна пакінуць дом. Жанчына не пацярпела.
У выніку пажару знішчана 40 кв.м даху, яшчэ 30 кв.м пашкоджана, перакрыцце і маёмасць у доме.
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/incident/view/gorjachie-ugli-ostavili-v-plastmassovom-vedre-v-dome-v-osipovichah-proizoshel-pozhar-539199-2022/
[2] https://zviazda.by/be/tags/mns
[3] https://zviazda.by/be/tags/pazhar
[4] https://zviazda.by/be/tags/asipovichy
[5] https://zviazda.by/be/tags/byaspeka