У начным клубе Наваполацка пацярпела 37-гадовая мясцовая жыхарка. Паведамленне ў міліцыю з бальніцы паступіла каля пяці гадзін раніцы. Жанчына атрымала рэзаную рану мяккіх тканін галавы. Траўма стала вынікам пападання асколка бутэлькі.
Як высветлілі аператыўнікі Наваполацкага ГАУС, хуліганскі ўчынак здзейсніў 28-гадовы мясцовы жыхар. Па інфармацыі УУС Віцебскага аблвыканкама, мужчына шмат выпіў і ўступіў у канфлікт з іншым наведвальнікам забаўляльнай установы, ударыў яго бутэлькай, і яна разляцелася на кавалкі. Адзін з іх і трапіў у галаву жанчыне. Пацярпелая страціла прытомнасць, была дастаўлена ў медыцынскую ўстанову.
Падазраваны ўцёк з месца злачынства. Праз некаторы час ён быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі. У адносінах да мужчыны заведзена крымінальная справа, яму пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі.
Сяргей РАСОЛЬКА
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/navapolack
[2] https://zviazda.by/be/tags/kryminal
[3] https://zviazda.by/be/tags/klub