Дапоўнены пералік ВНУ, у якія без экзаменаў залічаць пераможцаў універсітэцкіх алімпіяд. Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства адукацыі ад 28 снежня 2022 года № 506, паведамляе [1] БелТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.
Дадаткова ўключаны Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія, Віцебская дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны, Гродзенскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту.
Таксама пашыраны пералік спецыяльнасцей, на якія могуць залічыць у Беларуска-Расійскі ўніверсітэт, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт харчовых і хімічных тэхналогій, Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт.
Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/society/view/dopolnen-perechen-vuzov-v-kotorye-bez-ekzamenov-zachisljat-pobeditelej-universitetskih-olimpiad-546694-2023/
[2] https://zviazda.by/be/tags/vnu
[3] https://zviazda.by/be/tags/adukacyya
[4] https://zviazda.by/be/tags/ustupny-ekzamen