Узброеныя сілы ЗША ў выніку спецаперацыі ліквідавалі аднаго з верхаводаў тэрарыстычнай групоўкі" Ісламская дзяржава" (ІГіЛ) Білала ас-Судані на поўначы Самалі. Пра гэта паведаміў у чацвер журналістам прадстаўнік Вашынгтонскай адміністрацыі высокага рангу на спецыяльным тэлефонным брыфінгу, інфармуе [1] ТАСС.
Паводле яго слоў, ас-Судані быў знішчаны разам з дзесяццю памагатымі. Чыноўнік падкрэсліў, што правядзенне спецаперацыі адобрыў у пачатку гэтага тыдня прэзідэнт ЗША Джо Байдэн. Кіраўнік быў ліквідаваны на працягу апошніх 24 гадзін.
Прадстаўнікі выканаўчай улады ЗША адмовіліся абмяркоўваць дэталі аперацыі. Яны толькі адзначылі, што ў выніку яе правядзення не было пацярпелых сярод амерыканскіх вайскоўцаў і мірных жыхароў.
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://tass.ru/proisshestviya/16897623
[2] https://zviazda.by/be/tags/zsha
[3] https://zviazda.by/be/tags/igil
[4] https://zviazda.by/be/tags/samali