Выставай і тэматычнай кінастужкай ушануюць памяць ахвяраў халакосту ў Магілёве. Мерапрыемства пройдзе на базе кінатэатра «Чырвоная зорка», паведамілі [1] БелТА на магілёўскім прадпрыемстве «Кінавідэапракат».
Арганізатары падрыхтавалі для гасцей кіначас «Не падлягае забыццю», прымеркаваны да Міжнароднага Дня памяці ахвяр Халакосту.
Выступіць Старшыня рэлігійнай абшчыны прагрэсіўнага юдаізму «Кешэт» Людміла Ізаксон-Балатоўская. Акрамя гэтага, свае творы прадставіць паэтка і прадстаўнік грамадскага аб’яднання «Хэсэт Барух яўрэйская абшчына» Наталля Кажэўнікава.
У холе будзе арганізавана выставачная экспазіцыя «Жоўтыя зоркі». Тут можна будзе ўбачыць сучасныя фатаграфіі Ізраіля і яго культавых месцаў, пазнаёміцца з літаратурай, прысвечанай тэме генацыду яўрэйскага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Таксама тут будуць прадстаўлены Дзённік Ганны Франк, газеты з тэматычнымі публікацыямі розных гадоў і інфармацыйныя лістоўкі.
Гасцям прапануюць паглядзець дакументальны фільм «Лахва. Цана свабоды». Кінастужка заснавана на ўспамінах удзельнікаў паўстання-жыхароў Палескага мястэчка Лахва, якія выжылі пасля жорсткай расправы немцаў над яўрэямі ў 1942 годзе.
Пачатак кіначаса ў 14.40.
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/regions/view/vystavkoj-i-tematicheskoj-kinolentoj-pochtut-pamjat-zhertv-holokosta-v-mogileve-546765-2023/
[2] https://zviazda.by/be/tags/magilyou
[3] https://zviazda.by/be/tags/gistarychnaya-pamyac-0
[4] https://zviazda.by/be/tags/ahvyary-halakostu
[5] https://zviazda.by/be/tags/halakost