Забарона выхаду на лёд дзейнічае на тэрыторыі Камсамольскага возера ў Мінску, паведамляе [1] БелТА са спасылкай на Мінскую гарадскую арганізацыю АСВОД.
У сувязі з няўстойлівымі ўмовамі надвор’я, а таксама нераўнамернасцю лядовага пакрыцця, адміністрацыі раёнаў сталіцы прынялі распараджэнне аб забароне выхаду на лёд на тэрыторыі Камсамольскага возера, а таксама ў месцах прамывін і нетрываласці лёду на Цнянскім і Чыжоўскім вадасховішчах і вадасховішчы Дразды.
Двойчы ў тыдзень у сваім тэлеграм-канале Мінская гарадская арганізацыя АСВОД распавядае аб стане лядовага пакрыцця на вадасховішчах ў раёнах дзеяння выратавальных станцый.
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/regions/view/zapret-vyhoda-na-led-dejstvuet-na-komsomolskom-ozere-v-minske-546831-2023/
[2] https://zviazda.by/be/tags/asvod
[3] https://zviazda.by/be/tags/minsk
[4] https://zviazda.by/be/tags/zabarona
[5] https://zviazda.by/be/tags/lyod