У Раўбічах працягваецца пяты этап Кубка Садружнасці па біятлоне з удзелам наймацнейшых беларускіх і расійскіх спартсменаў, паведамляе [1] БелТА.
Суботнюю праграму працягнула жаночая гонка праследавання. Лідар беларускай каманды Дзінара Алімбекава-Смольская пайшла на дыстанцыю другой з трохсекундным адставаннем ад Ірыны Казакевіч. Першую пазіцыю Дзінара Алімбекава-Смольская заняла пасля трэцяй стральбы, дзе не памылілася ні разу, а расіянка дапусціла два промахі. Чацвёрты рубеж таксама быў пройдзены беларускай ідэальна, у выніку перавага нашай спартсменкі на фінішы склала больш за 40 секунд. Другой гонку скончыла Вікторыя Сліўка, Ірына Казакевіч — трэцяя. Дзякуючы чарговаму поспеху Дынара Алімбекава-Смольская ўмацавала лідарства ў агульным заліку Кубка Садружнасці. Іншыя Беларускі ў дзясятку лепшых пасьюта не патрапілі.
Спаборніцтвы ў Раўбічах завершацца ў нядзелю дзвюма гонкамі з масавым стартам. Мужчынскі забег пачнецца ў 12.10, жаночы — у 14.00.
Фота: БелТА
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/sport/view/dinara-alimbekova-smolskaja-vyigrala-gonku-presledovanija-na-kubke-sodruzhestva-v-raubichah-547025-2023/
[2] https://zviazda.by/be/tags/dzinara-alimbekava-smolskaya
[3] https://zviazda.by/be/tags/biyatlon
[4] https://zviazda.by/be/tags/kubak-sadruzhnasci
[5] https://zviazda.by/be/tags/raubichy