Пасля аварыі ў Пінску два дзіцяці дастаўлены ў бальніцу для ацэнкі стану здароўя, перадае [1] БелТА.
Аварыя адбылася сёння каля 14.40 на скрыжаванні вуліц Горкага і Белага. Знаходзячыся за рулём Honda Civic, 33-гадовая жанчына выехала на скрыжаванне на чырвоны сігнал святлафора. Аўтамабіль сутыкнуўся з Honda Accord, якім кіраваў 32-гадовы мінчанін. Пасля ўдару першае аўто ўрэзалася ў агароджу і вугал дома.
Для ацэнкі стану здароўя ва ўстанову аховы здароўя даставілі 9-гадовага пасажыра Honda Accord. Адзначаецца, што дзіцяці перавозілі без спецыяльнай утрымліваючай прылады. Таксама лекары агледзяць 6-гадовага пасажыра Honda Civic.
Па факце аварыі праводзіцца праверка. Іншамаркі атрымалі механічныя пашкоджанні.
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/incident/view/dva-rebenka-dostavleny-v-bolnitsu-posle-dtp-v-pinske-547050-2023/
[2] https://zviazda.by/be/tags/dtz
[3] https://zviazda.by/be/tags/pinsk
[4] https://zviazda.by/be/tags/dai
[5] https://zviazda.by/be/tags/dzeci
[6] https://zviazda.by/be/tags/autamabil