Новыя памеры бюджэту пражытачнага мінімуму (БПМ) у сярэднім на душу насельніцтва і па асноўных сацыяльна-дэмаграфічных групах устаноўлены на перыяд з 1 лютага па 30 красавіка 2023 года. Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны № 1 ад 26 студзеня 2023 года, паведамляе [2] БелТА.
БПМ у сярэднім на душу насельніцтва ўстаноўлены на ўзроўні Br341,48 — гэта на 0,5% вышэй у параўнанні з нарматывам, які дзейнічаў з 1 лістапада 2022 года па 31 студзеня 2023-га.
Па асноўных сацыяльна-дэмаграфічных групах зацверджаны наступныя памеры БПМ: працаздольнае насельніцтва — Br377,14 (раней — Br375,26); пенсіянеры — Br256,7 (раней — Br255,28); дзеці ва ўзросце да трох гадоў — Br217,39 (раней — Br215,93); дзеці ва ўзросце ад трох да шасці гадоў — Br300,03 (раней — Br298,21); дзеці ва ўзросце ад шасці да васемнаццаці гадоў — Br365,76 (раней — br363,28).
У сувязі са змяненнем БПМ з 1 лютага 2023 года аўтаматычна пераглядаюцца розныя надбаўкі і павышэнні, убудаваныя ў сістэму сацыяльнай абароны, а таксама асобныя сацыяльныя выплаты, якія вылічваюцца ад памеру БПМ. Гэта датычыцца памераў дзярждапамог сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей, сацыяльных пенсій, павышэнняў да пенсій, якія прадугледжаны для асобных катэгорый пенсіянераў, даплат і надбавак пенсіянерам ва ўзросце 75 гадоў і старэй, якія атрымліваюць пенсіі ў органах па працы, занятасці і сацыяльнай абароне, а таксама дапамог па доглядзе за інвалідам I групы або за асобай, якая дасягнула 80-гадовага ўзросту.
Пераразлік закране больш за 700 тыс. атрымальнікаў сацыяльных выплат (дзеці, пажылыя грамадзяне, інваліды).
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://mintrud.gov.by/ru/news-ru/view/s-1-fevralja-2023-goda-izmenjajutsja-razmery-bjudzheta-prozhitochnogo-minimuma-6634-2023/
[3] https://zviazda.by/be/tags/byudzhet-prazhytachnaga-minimumu
[4] https://zviazda.by/be/tags/minpracy
[5] https://zviazda.by/be/tags/ekanomika