Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю ўстанавіла тарыфы на паслугі па транспарціроўцы нафты па магістральных трубаправодах, паведамілі [1] БелТА ў прэс-службе ведамства.
Пастановай МАРГ ад 23 студзеня 2023 года нумар 8 «Аб тарыфах на паслугі па транспарціроўцы нафты па магістральных трубаправодах» з 1 лютага 2023 года тарыфы на паслугі, якія аказваюцца ААТ «Гомельтранснафта Дружба» па транзітнай транспарціроўцы нафты праз Беларусь, праіндэксаваны на 9 працэнтаў.
«Акрамя таго, гэтай пастановай прадугледжана павышэнне тарыфаў на транспарціроўку нафты па ўнутрырэспубліканскіх маршрутных напрамках, што ўлічвае прагназуемы ў Беларусі на 2023 год індэкс цэн вытворцаў прамысловай прадукцыі, а таксама ўдзельныя тырыфы (за 100 ткм) па транспарціроўцы нафты па транзітных напрамках», — адзначылі ў ведамстве.
Пастанова ўступае ў сілу з 1 лютага 2023 года.
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/economics/view/tarify-na-tranzit-nefti-po-belarusi-vyrosli-na-9-547655-2023/
[2] https://zviazda.by/be/tags/marg
[3] https://zviazda.by/be/tags/tranzit-nafty
[4] https://zviazda.by/be/tags/pastanova