ДАІ ўзмоцніць кантроль на дарогах краіны ў выхадныя, перадае [1] БелТА.
Па ўсёй краіне нарады ДПС будуць кантраляваць выкананне хуткасных рэжымаў, правілаў абгону і выезду на паласу сустрэчнага руху, праезду пешаходных пераходаў і скрыжаванняў. Вартавыя дарог нададуць павышаную ўвагу своечасоваму выяўленню нецвярозых вадзіцеляў і бяспраўнікаў. Да адміністрацыйнай адказнасці таксама будуць прыцягвацца пешаходы, якія не выконваюць правілы дарожнага руху і не абазначаюць сябе святлоадбівальнымі элементамі ў цёмны час сутак.
Як адзначылі ў галоўным упраўленні ДАІ, у складаных умовах надвор’я кіроўцам неабходна выбіраць бяспечную хуткасць, улічваць стан праезнай часткі, бачнасць. Акрамя таго, варта пазбягаць рэзкіх манеўраў і павысіць увагу пры праездзе пешаходных пераходаў. Трэба абавязкова прышпільвацца рамянямі бяспекі, а дзяцей перавозіць у спецыяльных утрымлівальных прыладах.
У студзені ў дарожна-транспартных здарэннях загінулі 34 чалавекі, яшчэ 207 атрымалі траўмы, падкрэслілі ў ведамстве.
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/society/view/gai-usilit-kontrol-na-dorogah-strany-v-vyhodnye-548227-2023/
[2] https://zviazda.by/be/tags/dai
[3] https://zviazda.by/be/tags/belarus
[4] https://zviazda.by/be/tags/pdr
[5] https://zviazda.by/be/tags/autamabil
[6] https://zviazda.by/be/tags/daroga