У Беларусі сёлета будзе адрамантавана амаль 2,5 тыс. км дарог. Аб гэтым БелТА расказаў [1] намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення аўтамабільных дарог Міністэрства транспарту і камунікацый Рыгор Глазко.
«У адпаведнасці з дзяржаўнай праграмай „Дарогі Беларусі“ на 2023 год плануецца адрамантаваць 1084 км па рэспубліканскай сетцы дарог, а па мясцовай сетцы — 1413 км. Па мясцовых дарогах работа вядзецца па даручэнню кіраўніка дзяржавы, згодна з якім за пяцігодку неабходна адрамантаваць не менш як 7 тыс. км. Варта адзначыць, што мы выканалі каля 43% праграмы на 2021-2025 гады», — заявіў Рыгор Глазко.
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/society/view/v-belarusi-v-etom-godu-otremontirujut-pochti-25-tys-km-dorog-548437-2023/
[2] https://zviazda.by/be/tags/rygor-glazko
[3] https://zviazda.by/be/tags/ministerstva-transpartu-i-kamunikacyy
[4] https://zviazda.by/be/tags/darogi-belarusi-0