На «Барыс-арэне» у Астане працягваецца міжнародны турнір па хакеі Eurasia Jastar Cup-2023, паведамляе [1] БелТА.
Удзел у спаборніцтвах прымаюць чатыры каманды: Беларусь (U18), Казахстан (U18), Расія (U16), а таксама жаночая зборная Расіі. У панядзелак у рамках Кубка адбыўся турнір па хакеі ў фармаце 3×3. У паўфінале наша каманда саступіла расійскім юнакам з лікам 1:3, адзіную шайбу ў складзе беларусаў правёў Цімур Літвінаў. Сапернікам нашых юніёраў у матчы за трэцяе месца стала жаночая зборная Расіі, якая ў сваім паўфінале прайграла гаспадарам лёду. Мінімальную перамогу ў «бронзавым» матчы атрымалі дзяўчаты — 1: 0.
На міжнародным турніры Eurasia Jastar Cup-2023 юніёрская зборная Беларусі правяла ўжо дзве сустрэчы: у дэбютнай гульні 4 лютага наша каманда адолела аднагодкаў з Казахстана (4:2), а напярэдадні не справілася са зборнай Расіі (U16) (1:3). Трэці і заключны матч турніру наша каманда згуляе ў аўторак супраць жаночай расійскай зборнай, паядынак стартуе ў 11.30 па мінскім часе.
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/sport/view/juniorskaja-sbornaja-belarusi-po-hokkeju-zanjala-chetvertoe-mesto-na-turnire-3x3-v-astane-548675-2023/
[2] https://zviazda.by/be/tags/hakey
[3] https://zviazda.by/be/tags/astana
[4] https://zviazda.by/be/tags/eurasia-jastar-cup-2023
[5] https://zviazda.by/be/tags/belarus
[6] https://zviazda.by/be/tags/rasiya