МНС прадставіла новы стыкерпак проціпажарнай накіраванасці, які ўжо даступны ў Telegram, паведамілі [1] БелТА ў Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях.
Непасрэдна цяпер карыстальнікі мэсэнджара могуць паклапаціцца аб сваіх родных і блізкіх, нагадаўшы ім пра бяспеку такім крэатыўным спосабам. Зрабіць гэта вельмі проста: дастаткова захаваць сабе стыкерпак, націснуўшы па стыкеры ў афіцыйным Telegram-канале МНС. Пасля гэтага стыкеры можна адпраўляць сваім родным, блізкім, сябрам або проста знаёмым.
Стыкеры МНС нагадваюць аб правілах пажарнай бяспекі, неабходнасці ўстанаўліваць апавяшчальнікі і недапушчальнасці курэння ў пасцелі. Акрамя таго, такім крэатыўным спосабам ратавальнікі нагадваюць аб правілах абыходжання з вогнетушыцелем, правільным выкарыстанні электрапрыбораў і многіх іншых аспектах бяспечнай жыццядзейнасці.
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/society/view/mchs-rasshirjaet-formy-profilakticheskoj-raboty-v-internete-549135-2023/
[2] https://zviazda.by/be/tags/mns
[3] https://zviazda.by/be/tags/stykerpak
[4] https://zviazda.by/be/tags/pazharnaya-byaspeka